Вершы для дзяцей 4-5 гадоў
"Лістапад" Янка Купала
З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.
А як прыйдзе вясна-
Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў
Зазяленяцца.
“Восень” (урывак) Янка Журба
Шумяць па-асенняму Заможная восень
Пушча і бор; Прыйшла ў калгас,
На дрэвах, кустах- Дарамі багатымі
Залацісты ўбор. Радуе нас.
На полі калгасным
Вялікі ўраджай.
Ляціць аб ім слава
На ўвесь родны край.